Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі рэжым пачаў наладжваць адносіны з талібамі

12.01.2025 17:18
На сайце беларускага МЗС няма згадак пра гэты візіт. 
Сустрэча беларускай дэлегацыі з талібамікрыніца: x.com/HafizZiaAhmad

Дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў прыбыла ў Кабул для перамоваў з талібамі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на афганскія СМІ.

Беларусь на сустрэчы прадстаўляе намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч. На сайце беларускага МЗС няма згадак пра гэты візіт. Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з намеснікам кіраўніка палітычнага офіса «Талібана» Абасам Станікзаем.

Таксама ў Кабуле прайшлі сустрэчы паміж прадстаўнікамі міністэрстваў прамысловасці дзвюх краін. У інфармацыйным бюлетэні талібаў мэтай сустрэчы называюць развіццё гандлёва-эканамічных адносін.

вс